Home

Реклама

ПРЫВЕД!

  • 10 Май, 2007 at 10:15 AM
Дрот
жах! учора купляла на рынку гародніну. Уразіў надпіс. Уявіце сабе:

ЧЕСНОГ -- 1 ШТУК
!!!

Камп'ютар і паэзія

  • 2 Май, 2007 at 11:46 AM
Цікава-цікава...
Доўга сьмяялася. Можа, для некага і баян.

Немного о системных сообщениях:-)

Японцы решили заменить безличные и бесполезные майкрософтовские сообщения
об ошибках системы на поэтические, в стиле хайку.
Вот примеры сообщений в стиле Дзен :

твой файл был так велик
и, должно быть, весьма полезен
но его больше нет

Яшчэ хайку!!! )

28 Апр, 2007

  • 1:08 PM
первая
У аўтобусе. Дзве дзяўчыны:
-- Послушай, а что сейчас с картошкой делают: копают, или сажают, или что?
-- Ну, сажают, наверно, не знаю... А что?
-- Да за...ли все, на картошке и на картошке...

28 Апр, 2007

  • 12:31 PM
Меланхолія
Без цябе я меланхолік...

25 Апр, 2007

  • 2:39 PM
Цікава-цікава...
Перакладала з дапамогай БелАзара матэрыял па культуралогіі.
Ветхий Завет -- Трухлявы Запавет :-))))

25 Апр, 2007

  • 9:40 AM
Адтуль
Самы брыдкі твор у беларускай літаратуры -- "Палеская мадонна" (1996) І. Шамякіна. Пра пакрыўджаную Богам жанчыну, якая вінаваціць у сваёй непаўнавартасьці ўвесь сьвет... А яна ж і зараз недзе жыве, тая жанчына... І дзеці яе жывуць. Жах!

23 Апр, 2007

  • 9:41 AM
первая
Мой любімы фотаздымак:

Tags:

Гульня

  • 14 Апр, 2007 at 9:59 AM
Нябёсы
Пакіньце свой нік у каментах, і я
1. Скажу, чаму Вас зафрэндзіла
2. Скажу, якая песьня/фільм нагадвае мне пра Вас
3. Распавяду выпадковы факт пра Вас
4. Распавяду свой першы успамін пра Вас
5. Скажу, якую жывёлу/фрукт Вы мне нагадваеце
6. Спытаю нешта, што заўжды жадал ведаць пра Вас
7. Калі я гэтае зраблю, Вы павінныя зрабіць такі ж пост ў сваім LJ...

Ох уж гэтая Altavetra... :-)
Мары
Другі дзень шчаслівая. Мяне нельга пускаць у кнігарні. Учора зайшла за нейкай кніжкай, а выйшла з "Лёнам" Сыса :-) -- у букіністыцы.

***
я
яшчэ
не попел
і не прысак
пакахай мяне
такім як ёсць --
ў боскіх іскрах
і ў шампанскіх пырсках
Ягамосць!

А. Сыс

Пераклад з чэшскай

  • 9 Апр, 2007 at 10:45 AM
первая
Віцезслаў Незвал
Бывай і хусцінка

Бывай і калі мы с табой не сустрэнемся болей
Запомні прыгожым былое але не кранай
Бывай і калі мы спатканне прызначым ніколі
Пэўна не дойдзем і іншыя прыйдуць у наш край

Далей )

Горад ... з яек!!!

  • 5 Апр, 2007 at 10:23 AM
Цікава-цікава...
http://thirdeyedumb.com/2007/04/egg_stacker.html -- ну сапраўды, а раптам яны хворыя на птушыны грып?

Сястра прывезла з дому два дзясяткі яек, можа таксама заняцца нечым падобным?

Да 1 красавіка...

  • 3 Апр, 2007 at 9:45 AM
Цікава-цікава...
http://www.ixbt.com/games/itogi/itogi-01-04-2007.shtml -- GTA -4 пра Веларусаў

Итоги недели получились насыщенными. Компании сыпали новостями, а мир радовался после очередного анонса и долгожданного видеоролика. Мы попытаемся выделить самое главное. Так, компания Rockstar наконец-то обрадовала поклонников сериала Grand Theft Auto шикарным видео с демонстрацией Liberty City нового поколения в GTA IV. Кроме выросшей на порядок графики и детализации, в ролике можно увидеть также нового героя, беженца из тоталитарной Республики Велоруссии (Velorus). «Такая страна существует только в мире GTA. Всякие аналогии с реальностью случайны и непреднамеренны», - хитро улыбаются разработчики.
Комбайнёр-передовик, месяцами не получавший зарплату, восстал против директора колхоза, что в данном государстве равносильно государственной измене. В подобном обществе «прав тот, у кого больше прав», поэтому в результате долгих препирательств и поиска истины Иван Васильевич (в игре - просто Айван, Ivan) был объявлен врагом народа. И только друзья из велорусского военно-морского флота смогли спасти героя от каторги в котельных тракторного завода. Итак, игра начинается с того, что задиристый велорус приезжает в страну Свободы, чтобы опьянеть от аромата вседозволенности и, как водится, собрать собственную банду. Делает он это по-своему, в ушанке и с бутылкой водки в руке, не забывая поигрывать на балалайке. Очевидно, пытается избавиться от конкурентов термоядерной концентрацией «национального колорита». Rockstar никогда не отличалась политкорректностью, но это, на самом деле, слишком… Хотя американцам может, и интересно будет устраивать беспредел на улицах в шкуре вечно пьяного и небритого велоруса в спортивном костюме. Конечно, под русский шансон.


Передовик производства, герой нового времени, Иван Васильевич. Впервые Rockstar делает широкий жест в сторону России, сворачивая в финале банальную фигу.

Думай пазітыўна!

  • 3 Апр, 2007 at 9:32 AM
Мары
Аказалася, што мая любімая фраза "Усё будзе добра" не працуе па нейкіх псіхалагічных законах (я пра гэта ўжо даўно здагадвалася...). Учора мне падказалі спосаб пазітыўнага мысленьня: думаць пра будучае як пра былое, прычым думаць, зразумела ж, звышпазітыўна: "Які заўтра быў файны дзень, надвор'е было супер, у мяне ўсё атрымалася, я села пісаць свае дзьве курсавыя працы -- і мяне пахваліў мой кіраўнік, а потым аказалася, што КСР па тэорыі літаратуры адкладзены на нявызначаны тэрмін, а потым мяне запрасілі ў кіно, а потым мы гулялі да позняга вечара па вуліцах Нямігі, а потым я прыйшла дадому, уключыла ЖЧ, а тут... 20 новых каментаў :-)))"
Паспрабую!

Мінск -- Барысаў -- МІнск

  • 2 Апр, 2007 at 9:39 AM
первая
Не працуюць санвузлы
Не нясуць дзяцей буслы
Не шанцуе па жыцьці --
У паход пара ісці...

Вось і я такім чынам у апошні час вырашаю свае праблемы. Дапамагае...
Напэўна.
Гатычна
Хай царэвіч Рахатэп і царэўна Нафрэт вартуюць ваш пакой... І хай мне не прысьняцца сёньня Сфінксы і Неферціці анфас...
Толькі асабіста дзеля спадарыні Шамякінай я змарнавала 4 гадзіны свайго вольнага часу, каб перамаляваць шэдэўры старадаўняга мастацтва... Цікава, як гэта дапаможа мне ў разуменьні сусьветнай культуры? Суцяшаю сябе тым, што піраміды будаваліся крыху даўжэй...
А заўтра ўставаць у 7 гадзін... АААААААААА!!!

Казкі з хаткі-пянёчка :-)

  • 29 Мар, 2007 at 9:19 AM
Я
Крамілек і Вахамурка задуменна стаялі ў садзе за хаткай-пянёчкам. Сонейка хвілінку на іх глядзела з нябеснага балкону. А потым пастукала залатой далонню па плячы Крамільку:
-- Што здарылася?
-- Мы б хацелі, каб у нашым садзе вырасла кветка, але ў нас няма зярнятка, -- сказаў Крамілек.
Сонейка паказала залатым пальцам:
-- Там ляжыць адно.
Ляжала там адно зярнятка і выглядала, як дзіцятка, якое спіць.
-- Ты лепей, Крамілек, запытайся ў яго, хто яно. Каб мы тут не пасадзілі немаведама што, -- прамовіў Вахамурка.
Крамілек асцярожна запытаўся ў зярнятка:
-- А хто ты ёсць?
-- Verbascum, -- прашаптала зярнятка.
Так Крамілек і Вахамурка і не зразумелі, бо зярнятка размаўляла па-лацінску. Вахамурка пяткай зрабіў дзюрачку, і Крамілек туды тое зярнятка пасадзіў. А зверху прымацаваў свой паласаты капялюшык, каб зярнятка лепш расло. А потым зярнятка палівалі з лейкі і спявалі яму песеньку:
“Зярнятачка, уставай,
І ў фіялку вырастай!”
І калі праспявалі ў трэці раз, пачаў там расці карэньчык.

26 Мар, 2007

  • 10:56 PM
первая
Дарэмна? Няма для каго? Няма ўва мне веры, і я шукаю яе вакол. Знайшла ўчора на плошчы... Амаль паверыла. Дзякуй. Вы -- не дарэмна!!!
Набыла сёньня Барадулінаўскія "Ксты"... У падарунак ;-)

Пераклад С. Балахонава

  • 22 Мар, 2007 at 10:07 AM
Адтуль
Ты мяне на дасьвецьці абудзіш,
Босай выйдзеш праводзіць паволі.
Ты ніколі мяне не забудзеш.
Ты мяне не пабачыш ніколі.

Захінуўшы цябе ад прастуды,
Я падумаю: "Божая воля!
Я ніколі цябе не забуду
Я цябе не пабачу ніколі".

Не мільгаюць, ад ветру сьлязяцца
Вішні карыя, поўныя болю,
Ёсьць благая прыкмета — вяртацца.
Я цябе не пабачу ніколі.

Марна зьдзівяць узьнёслай сваволяй
колькі фраз, што памкнуць згэтуль цудам:
"Я ніколі цябе не забуду
Я цябе не пабачу ніколі".

Ніхто не ведае, дзе можна знайсьці Караткевічаўскі арыгінал???

18 Мар, 2007

  • 12:26 AM
Нябёсы
Адначасова хочацца быць і ласкавай, мяккай, і энергічнай, іранічнай, і цікавай, і прывабнай, і незвычайнай... Дык якая ж я на самай справе? Няўжо такая, якой мне быць не хочацца...